«Крышталь» Дар'і Жук не ўвайшоў у шорт-ліст «Оскара»
«Крышталь» Дар'і Жук, вылучаны Беларуссю на «Оскар», не ўвайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Як паведамляецца на сайце Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў, у 2019 годзе за прэмію ў гэтай намінацыі будуць змагацца дзевяць фільмаў:
«Пералётныя птушкі» (Калумбія)
«Вінаваты» (Данія)
«Праца без аўтарства» (Германія)
«Шопліфтары» (Японія)
«Айка» (Казахстан)
«Капернаум» (Ліван)
«Рома»(Мексіка)
«Халодная вайна» (Польшча)
«Палаючыя» (Паўднёвая Карэя)
«Крышталь» быў у лонг-лісце з 87 фільмаў. У ім таксама прысутнічалі стужка «Данбас» Сяргея Лазніцы, вылучаная Украінай, і «Сабібор» Канстанціна Хабенскага (Расія).
Дадамо, што сумесны беларуска-расійскі фільм «Дарога» не трапіў у шорт-ліст у намінацыі «найлепшы дакументальны фільм».
Канчатковы шорт-ліст з пяці-шасці фільмаў будзе названы 22 студзеня, уручэнне 91-й прэміі «Оскар» адбудзецца 24 лютага.