Знайсці
17.12.2018 / 22:302РусŁacБел

Суд у ЗША абавязаў браканьера пераглядаць мультфільм «Бэмбі»

У ЗША браканьера з Місуры прысудзілі да года турмы і штомесячнага прагляду мультфільма «Бэмбі» ад студыі Disney, піша Fox News.

Дэвід Беры-малодшы быў адным з трох мужчын, асуджаных за забойства некалькіх соцень жывёл. Браканьер адсякаў галовы аленям, пакідаючы іх целы.

Пасля прызнання віны яго прысудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў акрузе Лоўрэнс і 120 дзён турэмнага зняволення ў суседняй акрузе з-за парушэння ўмоўнага пакарання за ўчыненне цяжкага злачынства з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Акрамя таго, часткай пакарання таксама з'яўляецца штомесячны прагляд мультфільма «Бэмбі», у якім браканьеры забіваюць маці маленькага аленя.

Іншыя ўдзельнікі масавых забойстваў аленяў таксама былі арыштаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930