Знайсці
17.12.2018 / 14:554РусŁacБел

У Беларусі з'явіўся тэлеканал, дзе паказваюць толькі навагоднія перадачы

Відэасэрвіс VOKA запусціў «Тэлеканал Дзеда Мароза» — сезонны рэсурс для ўсёй сям'і, дзе 24 гадзіны ў суткі паказваюць толькі навагоднія фільмы, мультфільмы і перадачы. Канал з'явіўся ў спісе іншых тэлеканалаў сэрвісу пад сімвалічным нумарам 12. Яго праграма будзе даступная да 31 студзеня 2019 года ўключна.

«Тэлеканал Дзеда Мароза» — цалкам навагодні рэсурс. Першапачаткова ён быў арыентаваны на дзяцей, але пазней адаптаваўся і пад цікаўнасці дарослых. На ім паказваюць мультфільмы («Пінгвіня Параро», «Маша і мядзведзь»), мастацкія фільмы (класіку Disney і навінкі), лялечныя паказы і нават майстар-класы, напрыклад, па выпечцы імбірных пернікаў. У 2015 годзе рэсурс атрымаў прэміі «Вялікая лічба» (як найлепшы забаўляльны канал) і «Залаты прамень» (як найлепшы спецыяльны праект).

Першай пляцоўкай у Беларусі, дзе сёлета запусцілі «Тэлеканал Дзеда Мароза», стаў відэасэрвіс VOKA. «Тэлеканал Дзеда Мароза» стаў навагоднім падарункам для падпісчыкаў VOKA ТБ і VOKA ТБ і MEGOGO, а таксама абанентаў з хатнім інтэрнэтам velcom, якія карыстаюцца базавым і пашыраным пакетамі. Дарэчы, для новых карыстальнікаў VOKA любы пакет відэасэрвісу першыя 7 дзён даступны бясплатна.

Глядзець «Тэлеканал Дзеда Мароза» можна з любой прылады і ў любы зручны час. З мабільнага тэлефона або планшэта — праз спецыяльны дадатак VOKA (ёсць версія для Android і для iOS), з камп'ютара — праз вэб-версію на сайце voka.tv, на тэлевізары — праз ТБ-прыстаўку або дадатак Smart TV. Любую перадачу тэлеканала можна будзе паставіць на паўзу, адкруціць на пару хвілін назад альбо дадаць у архіў, каб вярнуцца да яе пазней.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930