Даслаць навіну
Знайсці
22.12.2018 / 07:28 12

Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Марына Золатава

Павялічыць выяву

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава. Фота Волі Афіцэравай.

Чалавекам года ў Беларусі мы вырашылі прызнаць галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву. Чым кіравалася «Наша Ніва», робячы такі выбар?

У ХХІ стагоддзі інфармацыйная бяспека краіны значыць не менш за вайсковую. Таксічная прапаганда расійскага тэлебачання ў той ці іншай ступені ўздзейнічае на розумы сотняў тысяч беларусаў, прасоўваючы ідэі «рускага свету», і дзяржаўныя тэлеканалы мала што могуць супрацьпаставіць ёй. У такой сітуацыі на пярэдні план выходзяць незалежныя беларускія інтэрнэт-рэсурсы, якія прапануюць грамадству свой парадак дня. Найбуйнейшае сярод нацыянальных медыя — Tut.by. Кожны будні дзень на яго заходзяць каля 1,3 мільёна чалавек. Поспех Tut.by складаецца з мноства фактараў, але адзін з іх неаспрэчны — прафесіяналізм рэдакцыі на чале з Марынай Золатавай.

Сёлета яе працу «ацанілі» яшчэ і канкурэнты з дзяржаўных выданняў. У сітуацыі, калі за кратамі не засталося палітычных апанентаў рэжыму, галоўнай цэллю была абрана менавіта Золатава.

Глядзіце: «Ток» з Золатавай і Леўшынай: пра «справу БелТА», цэнзуру і агентуру ВІДЭА

Абсурдная «справа БелТА» з ператрусамі і зняволеннем журналістаў і рэдактараў незалежных СМІ выклікала захапленне расійскіх імперскіх рэсурсаў. «Зачыстка неабандэраўскіх СМІ ў рэспубліцы», — у экстазе пісалі яны.

«Справа БелТА» ўдарыла па дзясятку журналістаў, але ў выніку абвінавачанай засталася толькі Марына Золатава. Ці не для таго, каб застрашыць і нейтралізаваць менавіта яе, прыдумлялася гэтая хітрая крымінальная справа?

Мы мусім сказаць, што выбар Чалавека года не быў для Рэдакцыі «Нашай Нівы» адназначны. У часе абмеркавання стваральнікам Tut.by ставілі ў віну, што ў пагоні за камерцыйнымі перамогамі яны не толькі манапалізавалі рынак, але і міжволі зрабілі свой рэсурс адным з інструментаў русіфікацыі грамадства. Будзем лічыць, што гэта доўг, які Tut.by некалі беларушчыне сплаціць.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра затрыманую галоўную рэдактарку TUT.by Марыну Золатаву

Людзі года «НН» у папярэднія гады 

2005 — палітык Аляксандр Мілінкевіч 

2006 — чалавек Плошчы

2007 — маладафронтавец 

2008 — трэнер Віктар Ганчарэнка 

2009 — Наталка Васілевіч і іншыя дабрачынцы 

2010 — падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў 

2011 — музыка Сяргей Міхалок 

2012 — людзі, што вярнулі ў Беларусь Статут ВКЛ: Аляксей Бацюкоў, Зміцер Яцкевіч, Андрэй Радкоў 

2013 — беларускамоўныя дзеці 

2014 — Франак Вячорка і іншыя папулярызатары вышыванкі 

2015 — Святлана Алексіевіч

2016 — Кацярына Сінюк

2017 — Павел Калаўр

2018 — Марына Золатава

Апытанка

0
Ляксандра / адказаць
22.12.2018 / 08:38
Калі ласка,удакладніце,што гэта "чалавек-года"  ДЛЯ Нашай Нівы.Асабіста я супраць Болатавай нічога не маю.Як проста чалавека.А не "года".
0
Алёна К. / адказаць
22.12.2018 / 18:21
БНР 100ддзе - гэта першае, што прыходзіць, але і абаронцы Курапатаў блізка. Астатняе не такое моцнае...
0
Зiма / адказаць
22.12.2018 / 20:51
А цi зрабiла яна што небудзь незвычайнае? У пастарунку пабыла? Дык мой сусед не вылезае ад туль. Абярыце яго чалавекам года.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31