Знайсці
20.12.2018 / 17:401РусŁacБел

Дубовая алея імя Лукашэнкі, дзе яна? Новы выпуск гумарыстычнага шоу «Хай Так» ВІДЭА

Беларуская сацыяльная рэклама: шчырая, абсурдная і месцамі страшная. Дубовая алея імя Лукашэнкі, дзе яна? Хто галоўны беларускі дызайнер? У Кітаі навучыліся падрабляць людзей. У Віцебску раскармілі лебедзя так, што ён не змог ляцець. Гэта ды многае іншае — у новым выпуску суботняга гумарыстычнага шоу Белсата Хай Так TV. А госць праграмы — дызайнер Анатоль Лазар.

Шоу Хай Так TV выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры. 

Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.

Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.

А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.

У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем. 

У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930