Знайсці
16.12.2018 / 16:322РусŁacБел

Не толькі бензін: у Беларусі падаражэла пошта і тэлефонная сувязь

У Беларусі з 16 снежня павышаюцца тарыфы на паслугі тэлефоннай і паштовай сувязі агульнага карыстання, паведамляе БелТА.

Так, тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павышаюцца: абаненцкая плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб — на 27 капеек; пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб — на 0,05 капейкі за хвіліну; пачасовая плата за міжгароднія тэлефонныя злучэнні — на 0,1 капейкі за хвіліну для фізічных асоб і на 0,11 капейкі за хвіліну для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне тарыфаў складзе ад 7,3% да 9,6%.

Што тычыцца тарыфаў на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання для фізічных асоб, то перасылка простай паштоўкі, ліста, бандэролі вагой да 20 грам даражэе на 6 капеек, перасылка кожных наступных 20 грам паштовых адпраўленняў — на 1 капейку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930