Знайсці
15.12.2018 / 20:1418РусŁacБел

РПЦ пракаментавала рашэнне сабору ў Кіеве

president.gov.ua

У Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ) назвалі кананічна нікчэмным аб'яднаўчы сабор у Кіеве, які абвясціў пра стварэнне ўкраінскай памеснай царквы, абраўшы яе кіраўніком прадстаўніка УПЦ Кіеўскага патрыярхата Епіфанія. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Намеснік кіраўніка аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата протаіерэй Мікалай Балашоў назваў сабор «некананічным сходам» пад кіраўніцтвам свецкага чалавека і кіраўніка дзяржавы, «а таксама прыезджага чалавека, які нічога не разумее на мясцовай мове». «Для нас гэта падзея зусім нічога не азначала», — заявіў Балашоў.

Ён дадаў, што не разумее, на што спадзяваліся два архіерэі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, якія прыйшлі на сабор. «Шкада іх усіх. Сумная доля», — адзначыў протаіерэй.

На саборы ў Кіеве створана адзіная Украінская праваслаўная царква і абраны яе кіраўнік

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера