Знайсці
15.12.2018 / 16:5316РусŁacБел

Беларусы пра ўльтыматум Расіі: Незалежнасць не прадаецца за танную нафту ВІДЭААПЫТАНКА

«Наша Ніва» запыталася ў мінакоў, як яны ставяцца да частковай страты беларускага суверэнітэту ў абмен на танную нафту.

Між Беларуссю і Расіяй абвастрыліся адносіны праз цэны на энерганосьбіты: спачатку ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка схапіўся наўпрост з Уладзімірам Пуціным па газавым пытанні, потым віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак адмовіўся нават абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру «без далейшай інтэграцыі». 

Падсумаваннем пазіцый Расіі стаў ультыматум Мядзведзева ў Брэсце, дзе той назваў «два магчымыя сцэнары для Беларусі», сярод якіх — «інтэграцыя» і адмова Беларусі ад уласнай валюты, судоў і іншых уласных дзяржаўных інстытутаў на карысць «супольных». 

Другі варыянт прадугледжвае «цяперашні стан інтэграцыі», што, можна меркаваць, ставіць кропку на жаданні Беларусі і надалей атрымліваць фінансавую падтрымку Расіі ў выглядзе танных энэрганосбітаў. 

Што пра гэта думаюць беларусы? Ці гатовыя яны плаціць больш за камунальныя паслугі, абы толькі не аддаваць суверэнітэт? 

Глядзіце ў апытанцы. 

Арцём Гарбацэвіч, відэа Воля Афіцэрава.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930