Знайсці
15.12.2018 / 09:311РусŁacБел

Сын Анатоля Капскага атрымаў залаты медаль і падняў яго ў неба ФОТА

Фота Аляксандра Какшынскага

У пятніцу прайшло першае ўшанаванне БАТЭ без заснавальніка і кіраўніка клуба Анатоля Капскага. Але без Капскага ў гэты вечар на «Барысаў-Арэне» не абышлося. Побач камандай быў яго сын Андрэй, які таксама атрымаў залаты медаль.

Клубнаму фатографу Аляксандру Какшынскаму ўдалося засняць кранальны момант. Атрымаўшы ў рукі ўзнагароду, Андрэй падняў яе ў неба. Паведамляецца, што менавіта Андрэй Капскі — цяпер новы старшыня праўлення ФК БАТЭ

Фотарэпартаж апублікаваны на Tut.by.

Анатоль Капскі памёр 22 верасня, яму было 52 гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера