Знайсці
14.12.2018 / 22:023РусŁacБел

У Нямеччыне легалізавалі «трэці пол»

Бундэстаг прыняў закон, паводле якога ва ўсіх афіцыйных дакументах, уключаючы пасведчанне аб нараджэнні, з'явіцца трэці варыянт у графе «пол», паведамляе нямецкая газета FAZ.

Магчымасць пазначыць у пасведчанні аб нараджэнні не мужчынскі або жаночы, а «іншы» пол прадугледжана для людзей, якія нарадзіліся гермафрадытамі. Акрамя таго, па законе можна будзе памяняць пол у дакуменце заднім лікам — у тым выпадку, калі першапачаткова ён быў пазначаны няправільна. У гэтым выпадку можна будзе памяняць і імя, абранае бацькамі пры нараджэнні. Для змен у дакументах спатрэбіцца даведка ад доктара.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера