Знайсці
14.12.2018 / 21:13РусŁacБел

Выкрадальнік мікрааўтобуса ў Хойніцкім раёне не справіўся з каробкай-аўтаматам і папаўся

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Хойніцкага РАУС затрымалі выкрадальніка аўтамабіля, які належыць мясцоваму жыхару, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Мужчына паведаміў, што ў ноч з 12 на 13 снежня невядомы скраў яго мікрааўтобус «Мэрсэдэс Спрынтар». Назаўтра ён сам знайшоў аўто за 150 метраў ад таго месца, дзе напярэдадні прыпаркаваў.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку мясцовага РАУС пачалі шукаць злачынцу. На працягу двух гадзін выйшлі на меркаванага злодзея. Ім аказаўся 23-гадовы мясцовы жыхар, раней судзімы за крадзеж.

Высветлілася, што ў 3 гадзіны ночы п'яны хлопец убачыў на вуліцы машыну. Тузануў за ручку дзвярэй — яны былі адчыненымі. У бардачку знайшоў запасныя ключы, запусціў рухавік і паспрабаваў паехаць.

Праз 150 метраў бус упёрся ў дрэва. Злодзей не ведаў, што ў аўтамабілі з каробкай-аўтаматам не працуе задняя перадача. Усе спробы выбрацца з пасткі былі беспаспяховымі. Ад гуку рухавіка прачнуліся мясцовыя жыхары, сталі выглядаць у вокны. Хлопец кінуў аўто і пайшоў дадому, дзе яго і знайшлі міліцыянеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930