Знайсці
15.12.2018 / 09:0655РусŁacБел

Крыніцы: Была закрытая нарада ў Лукашэнкі. «Да канца стаяць за незалежнасць. Усе падтрымалі гэта»

Дзве не звязаныя між сабой крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», што некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка правёў закрытую нараду з удзелам найвышэйшых чыноўнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота president.gov.by

На парадку дня стаяла пытанне «што рабіць?» ва ўмовах ціску з расійскага боку.

«Была вялікая нарада ў прэзідэнта. [На ёй гаварылася] да канца стаяць за незалежнасць. Усе падтрымалі гэта», — паведаміла першая крыніца. 

«Некаторыя людзі з урада выказвалі думкі, што на падатковыя манеўры трэба адказваць не нарадамі, а рэформамі», — таксама паведамілі нам.

«Пытанне Расіі было пастаўленае. Сярод даручэнняў — пільней сачыць за інфармацыйным полем», — кажуць супрацоўнікі дзяржаўных структур.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера