Знайсці
14.12.2018 / 16:574РусŁacБел

Лукашэнка пра спрэчкі з Расіяй: Гэта працоўныя моманты

Аляксандр Лукашэнка лічыць спрэчкі па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, што ўзнікаюць на высокім узроўні, працоўнымі момантамі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з расійскімі журналістамі, перадае БелТА.

«Што тычыцца гарачых зачэпак, то якія б іскры ні ляцелі ў спрэчках на самым высокім узроўні, нават не спрабуйце раздзімаць з іх полымя. Гэта працоўныя моманты. У адносінах паміж нашымі краінамі яшчэ не было сітуацый, у якіх мы не знайшлі б кампрамісу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што Расія застаецца стратэгічным партнёрам і хаўруснікам Беларусі.

«Там жывуць проста нашы браты. Хто б яны ні былі: рускія, чачэнцы, інгушы, яўрэі… Гэта нашы браты, таму што ўчора мы жылі ў адной дзяржаве», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930