Знайсці
14.12.2018 / 16:422РусŁacБел

У Іўеўскім раёне згарэў «замак»

У Іўеўскім раёне каля вёскі Расальшчына двое маладых людзей 1998 і 1999 гадоў нараджэння знішчылі «замак», які быў зроблены з 13 рулонаў саломы, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Уначы яны падпалілі «замак». Літаральна за некалькі хвілін салома цалкам згарэла. Урон мясцовай гаспадарцы склаў 350 рублёў, супраць падпальшчыкаў распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера