Знайсці
14.12.2018 / 16:271РусŁacБел

Пасажырскі авіярэйс з Сіэтла ў Далас завярнулі назад — на борце забылі донарскае сэрца

Амерыканскі авіялайнер, які ляцеў рэйсам з Сіэтла ў Далас, быў вымушаны павярнуць назад з-за таго, што на яго борце знайшлі забытае чалавечае сэрца.

Авіякампанія Southwest Airlines паведаміла, што кантэйнер для перавозкі органаў для трансплантацыі быў дастаўлены з Каліфорніі ў Сіэтл, дзе з сэрца павінны былі ў клініцы выняць клапан для будучай перасадкі.

Але гэты кантэйнер забыліся выгрузіць з самалёта, а яго адсутнасць заставалася незаўважанай да таго часу, пакуль самалёт не праляцеў палову адлегласці да Даласа.

Гэта сэрца не прызначалася для перасадкі канкрэтнаму пацыенту.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, а яго падрабязнасці сталі вядомыя ў чацвер.

Пасажыры рэйса былі вельмі здзіўлены, калі камандзір экіпажа абвясціў пра знаходку на борце і прычыну вяртання ў Сіэтл.

Паведамляецца, што самалёт з сэрцам на борце знаходзіўся ў паветры каля трох гадзін.

Адразу пасля вяртання рэйса ў Сіэтл сэрца было дастаўлена ў спецыяльны цэнтр захавання трансплантуемых органаў. Яно прыляцела туды своечасова і будзе выкарыстана для атрымання патрэбнага хірургам матэрыялу.

BBC

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930