Знайсці
14.12.2018 / 15:065РусŁacБел

Лукашэнка: Спахабілі ўсё гэтай расійскай авіябазай

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць непрадуманым піяраўскім ходам пытанне аб магчымасці стварэння ў Беларусі расійскай авіябазы, якое падымалася некаторы час таму. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ў Беларусі і Расіі існуе высокі ўзровень інтэграцыі, у тым ліку ў ваеннай вобласці. «У АДКБ такога няма. У нас тут зона адказнасці АДКБ у заходнім кірунку. У нас распрацаваны план на выпадак абвастрэння адносін з НАТА або, не дай бог, канфлікту ці вайны. У АДКБ з іншымі дзяржавамі гэтага няма. У нас вельмі глыбокая інтэграцыя, аж да ваеннай», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Праўда, спахабілі ўсё гэтай базай. Нікому база не патрэбна. Слухайце, будаваць нейкую базу на старым аэрадроме (з Пуціным мы абмяркоўвалі гэтую праблему). Я задаю пытанне: навошта? 3—4 хвіліны — час падлёту самалётаў з Расіі. Навошта на перадавую, калі тут вайна пачнецца, цягнуць аэрадром? Адна ракета — узлётна-пасадачная паласа непрыдатная. Гэта быў непрадуманы піяраўскі ход — вось, мы базу тут размесцім», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930