Знайсці
14.12.2018 / 11:4417РусŁacБел

Патрыярх Кірыл наскардзіўся Меркель, Макрону, генеральнаму сакратару ААН і папу Францішку на УПЦ

kremlin.ru

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл накіраваў пасланні кіраўнікам памесных праваслаўных цэркваў, папу рымскаму Францішку і генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, звярнуўшы ўвагу на «масавыя выпадкі парушэння правоў і свабод» духавенства і вернікаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата (УПЦ МП). Аб гэтым паведамляецца на сайце аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ.

Пасланні таксама былі адрасаваныя прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону, канцлеру Германіі Ангеле Меркель, арцыбіскупу Кентэрберыйскаму Джасціну Уэлбі, генеральнаму сакратару Сусветнай рады цэркваў Олафу Фюксе Твэйту

«Мае месца відавочная спроба выкарыстання Царквы ў дасягненні палітычных мэтаў і перадвыбарчай барацьбы», —гаворыцца ў пасланнях патрыярха.

Па словах патрыярха, украінскія ўлады аказваюць «грубы ціск» на епіскапаў і клірыкаў УПЦ МП, «што дазваляе казаць пра пачатак поўнамаштабных ганенняў». Ён адзначыў, што падставай для ўзмацнення ціску стала адмова святарства УПЦ МП прыняць удзел у аб'яднальным саборы Украінскай царквы, што пачнецца заўтра ў Кіеве.

Патрыярх падкрэсліў, што на саборы УПЦ МП «самая шматлікая рэлігійная канфесія краіны павінна быць заменена на нейкую новую рэлігійную арганізацыю». Кіраўнік РПЦ дадаў, што яе стварэннем займаецца прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сумесна з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930