Знайсці
14.12.2018 / 10:251РусŁacБел

Мінчанка ў дэкрэце падзарабляла дробным наркакур'ерам

Фота УУС Мінскага аблвыканкама

У поле зроку аператыўнікаў трапіла 32-гадовая мінчанка, якая працавала кур'ерам на адну з інтэрнэт-крам. Вось толькі тавар крамы быў спецыфічны — наркотыкі, піша sb.by.

«Жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, трапілася на пастку «працадаўцаў» аб высокім заробку без рызыкі. Хутчэй за ўсё, фігурантка проста падкупілі лозунгі ў сацыяльных сетках аб простых грошах. Далучыўшыся да шэрагаў наркагандляроў, жанчына стала дробным кур'ерам. Кантактуючы з драгдылерамі праз інтэрнэт, яна забірала расфасаваныя наркотыкі і рабіла новыя закладкі», — распавядае падрабязнасці справы афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Надзея Ерашова.

Як гэта звычайна адбываецца, у хуткім часе яна трапіла пад назіранне аператыўнікаў. Затрыманне маладой мамы адбывалася па месцы жыхарства, дзе падчас ператрусу было знойдзена больш за 7 грамаў небяспечнага наркатычнага рэчыва альфа-PVP.

У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930