Знайсці
13.12.2018 / 22:497РусŁacБел

БАТЭ трыумфальна выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы, паваліўшы ў гасцях грэкаў ВІДЭА

Футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў гасцях у грэчаскага ПАОКа з лікам 3:1 у матчы заключнага 6-га тура групавога этапу Лігі Еўропы. Тым самым барысаўчане забяспечылі сабе выхад у плэй-оф турніру.

Фота: ФК ПАОК.

Сустрэча ў Салоніках пачалася з атак гаспадароў, якія на працягу ўсяго матчу больш валодалі мячом, але пераважна іх атакі мала пагражалі браме Дзяніса Шчарбіцкага.

На 18-й хвіліне гульні адзін з контрвыпадаў барысаўчан завяршыўся голам — пасля перадачы з левага фланга лік адкрыў Максім Скавыш.

За 3 хвіліны да перапынку грэкі парушылі правілы ў сваёй штрафной плошчы, і Мікалай Сігневіч рэалізаваў пенальці. Ён жа аформіў дубль на першай кампенсаванай хвіліне — 3:0.

Другі тайм пачаўся не так шчасліва для БАТЭ. На 59-й хвіліне Прыёвіч адыграў адзін мяч, забіўшы пасля прастрэла Жабы. А праз 2 хвіліны Сігневіч, які адзначыўся дублем, штурхнуў суперніка і атрымаў чырвоную картку.

Аднак барысаўчане здолелі выстаяць у меншасці. Выніковы лік — 3:1, і БАТЭ разам з Чэлсі адпраўляюцца з групы L у плэй-оф. А Відзі і ПАОК вылятаюць з турніру.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930