Знайсці
13.12.2018 / 21:2547РусŁacБел

Мядзведзеў: Расія гатовая стварыць адзіныя з Беларуссю эмісійны цэнтр, мытную службу, суд, падліковую палату

Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы сёння ў Брэсце на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, заявіў, што існуе два сцэнары для Беларусі, паведамляе прэс-служба расійскага ўрада.

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Мядзведзева

«Адзін — кансерватыўны, пры захаванні контураў той Саюзнай дзяржавы, якую стварылі, без павышэння ўзроўню інтэграцыі да тых межаў, падкрэсліваю, якія ўстаноўлены ў дамове ад 8 снежня 1999 года, без фарміравання ўсіх інстытутаў, якія закладзены ў гэты дагавор», — заявіў Мядзведзеў.

Другі варыянт, на думку Мядзведзева, быў устаноўлены ў дамове ад 8 снежня 1999 года і прадугледжвае больш цесны ўзровень інтэграцыі.

«Хачу асабліва падкрэсліць: Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, уключаючы стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, падліковай палаты. У тым парадку, які прадугледжаны дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года»,

— заявіў расійскі прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930