Знайсці
13.12.2018 / 21:081РусŁacБел

BMW і Porsche стварылі электразапраўку, якая зараджае машыну за 3 хвіліны

BMW і Porsche прадставілі інавацыйную электразапраўку, якая зараджае электрамабіль за рэкордныя тры хвіліны. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg, якое адзначае, што нямецкія аўтаканцэрны цяпер пераўзыходзяць Tesla на гэтым рынку.

Нямецкія кампаніі сцвярджаюць, што іх электразапраўкі могуць зарадзіць электракар менш чым за тры хвіліны, пры гэтым зарада будзе дастаткова для таго, каб праехаць каля 100 кіламетраў. Магутнасць звышхуткіх зарадак складае 450 кілават, што ў тры разы вышэй, чым у Tesla. Максімальная хуткасць зарадкі ад Tesla — 15 хвілін, за якія аўтамабілі зараджаюцца на 80 адсоткаў, а для поўнага зарада ім спатрэбіцца каля 30 хвілін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера