Знайсці
13.12.2018 / 20:159РусŁacБел

Беларусь і Расія будуць абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру з улікам пытанняў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы

Расія і Беларусь дамовіліся працягнуць разгляд пытання аб кампенсацыі страт ад падатковага манеўру з улікам іншых пытанняў двухбаковых адносін, паведаміў першы віцэ-прэм'ер-міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Дамовіліся разгледзець гэтае пытанне ў больш шырокім фармаце. На ўзроўні ўрада», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што такі фармат прадугледжвае абмеркаванне не толькі падатковага манеўру, а больш шырокага кола тэм, звязаных з «будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы, што вызначана дагаворам ад 1999 года».

Раней крыніца «Інтэрфакса» паведамляла, што расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй 11 снежня не стаў абмяркоўваць кампенсацыю страт ад падатковага манеўру і зніжку на газ. Ён адзначаў, што віцэ-прэм'ер не лічыць магчымым абмяркоўваць гэта «да прыняцця прынцыповых рашэнняў пра рух у кірунку далейшай інтэграцыі Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930