Знайсці
13.12.2018 / 18:581РусŁacБел

Прыяцель пазычыў у магілёўкі амаль 6,5 тысячы рублёў. А потым перастаў з ёй кантактаваць

Амаль 6,5 тысячы рублёў пазычыў у 30-гадовай жыхаркі Магілёва прыяцель, але аддаваць не спяшаўся. Жанчыне прыйшлося звярнуцца ў міліцыю.

32-гадовы магілёвец на працягу года абяцаў, што аддасць доўг, як толькі ў яго з'явяцца грошы. Аднак іх усё не было.

Пазычыўшы, ён кляўся, што верне ўсё ў самыя кароткія тэрміны. Узяў банкаўскую карту, зняў неабходную суму, а пасля стаў знікаць. Нейкі час ён яшчэ спрабаваў падтрымліваць ілюзію зносін з сяброўкай, але праз некалькі месяцаў сустрэчы сталі рэдкімі, а адгаворкі ўсё больш непераканаўчымі.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы па артыкуле «Махлярства ў буйным памеры».

mogilevnews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера