Знайсці
13.12.2018 / 18:309РусŁacБел

Супраць гамельчука распачалі крымінальную справу за незаконны выраб нажоў. Ён сцвярджае, што гэта хобі

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку агледзелі жыллё 54-гадовага жыхара Гомеля.

На балконе кватэры гамельчука знайшлі пяць нажоў. Акрамя ўжо гатовых вырабаў, аператыўнікі знайшлі загатоўку нажа і металічную пласціну, з якой той і вырабляў лёзы.

Мужчына не адмаўляў факт вырабу нажоў. Маўляў, хобі такое: нешта майстраваў для сябе, нешта на падарункі сваякам. Продажам не займаўся. Пра тое, што яго прадукцыя можа быць прызнана халоднай зброяй, чуў, але асаблівай увагі не надаваў.

У выніку экспертызы высветлілася, што два з пяці прадстаўленых нажоў з'яўляюцца халоднай зброяй.

Гомельскім гарадскім аддзелам СК распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі.

Гомельская праўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера