Знайсці
13.12.2018 / 16:47РусŁacБел

Больш за 10 кілаграмаў наркотыкаў спрабавалі правезці ў паліўным баку аўтамабіля праз Гродна

Гродзенскія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю Беларусі 10 кілаграмаў гашышу. Грамадзяне Расіі спрабавалі перавезці наркотыкі ў паліўным баку «VolkswagenPassat» праз пункт пропуску «Брузгі».

Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся кіроўца і пасажырка, ішоў па «зялёным калідоры». Гродзенскія мытнікі прасканавалі аўтамабіль, пасля машыну агледзела кіналагічная служба.

У выніку было знойдзена 32 скруткі, упакаваных у палімерныя пакеты, агульнай вагой 10,5 кг. У адным са скруткаў знаходзілася чатыры брыкеты з гашышам. Астатнія скруткі з рэчывам цяпер знаходзяцца на экспертызе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера