Знайсці
13.12.2018 / 16:395РусŁacБел

Хто і як вучыў мінскіх школьнікаў правільна харчавацца

У сацыяльна-адукацыйным праекце «Малочная акадэмія» ўзялі ўдзел чатыры сталічныя гімназіі, вучням якіх давалі асновы правільнага харчавання і тлумачылі важнасць малочных прадуктаў.

Праект, арганізаваны кампаніяй «Савушкаў прадукт», дзейнічаў у Мінску з верасня па снежань 2018 года. Падлеткам расказалі і паказалі, як атрымліваць ад ежы не толькі задавальненне, але і карысць. У праекце ўзялі ўдзел навучэнцы гімназій №56, №12 і №11, а завяршыўся праект майстар-класамі ў гімназіі №1 Мінска.

Місія «Малочнай акадэміі» — дапамагчы школьнікам клапаціцца пра здароўе і правільна харчавацца. У прыватнасці, вучні даведаліся пра ролю малочных прадуктаў у штодзённым рацыёне і спосабах пазбегнуць праблем з абменам рэчываў.

Каб дагрукацца да школьнікаў, майстар-класы праводзілі вядомыя беларусы. Тытулаваная лёгкаатлетка Аліна Талай і блогерка Ганна Бонд падзяліліся сакрэтамі харчавання і трэніровак. А шэф-кухар Таццяна Назарук проста перад гімназістамі гатавала малочныя сняданкі. Замацаваць веды можна было ў інтэлектуальнай гульні «Мозгва», а здаволіць голад — на «малочнай станцыі падзарадкі». Самыя актыўныя школьнікі атрымалі абанементы ў фітнэс-клуб і іншыя прыемныя бонусы.

Кіраўніцтва гімназій пацвердзіла важнасць праекта для папулярызацыі правільнага харчавання сярод падлеткаў. «Такія метады працы зразумелыя падлеткам і падабаюцца ім. Адно такое мерапрыемства «Малочнай акадэміі» па эфектыўнасці можа, напэўна, замяніць усё тое, што за апошнія 9—10 гадоў спрабавалі данесці на класных гадзінах, распавядаючы пра важнасць здаровага ладу жыцця», — патлумачыла дырэктар гімназіі №11 Мінска Вольга Бойка.

«Праект «Малочная акадэмія» мусіць паказаць школьнікам, што харчавацца правільна можа быць лёгка і смачна. Але каб зрабіць гэта эфектыўна, мы размаўлялі з падлеткамі на іх мове і ўсе парады стараліся ілюстраваць сваім прыкладам. З гэтай прычыны майстар-класы праводзілі паспяховыя людзі, якія сочаць за сваім рацыёнам і ведаюць перавагі ЗЛЖ. Як сведчаць вынікі апытанняў, і гэта вельмі важна, старшакласнікі не толькі атрымалі парады і навучыліся гатаваць малочныя стравы, але і сталі задумвацца пра сваё здароўе», — падкрэсліла намеснік гендырэктара кампаніі «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

«Малочная акадэмія» стала часткай вялікай сацыяльнай ініцыятывы кампаніі, якая рэалізуецца ў Беларусі з 2005 года. Кожны год малочны вытворца праводзіць серыю мерапрыемстваў па прасоўванні здаровага ладу жыцця і збалансаванага харчавання, неад'емнай часткай якога выступаюць малочныя прадукты.

Партнёрскі артыкул

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930