Знайсці
13.12.2018 / 14:475РусŁacБел

Прысуд па справе гібелі двухгадовай дзяўчынкі ў Слуцку: маці — 2 гады, сужыцелю — 25 гадоў

Мінскі абласны суд сёння прыгаварыў Максіма Чыжыка да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Кацярыну Комар — да двух гадоў у папраўчай установе адкрытага тыпу без штрафу, піша kurjer.info.

Максім Чыжык прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Яму прыйдзецца пакрыць судовыя выдаткі ў памеры 2100 рублёў. Кацярына Комар заплаціць за іх 420 рублёў.

Нагадаем, што ў ноч на 30 студзеня Кацярына выклікала дадому «хуткую». Медыкі знайшлі на целе двухгадовай дзяўчынкі сляды збіцця. Усяго налічылі больш за сто сінякоў. Прычынай смерці дзяўчынкі, па папярэдніх дадзеных, сталі ацёк мозгу, кровазліццё ў мозг, траўматычны шок. На момант затрымання маці дзяцей і яе 27-гадовы сужыцель былі цвярозыя.

«А Маруся здохла». Браты і сёстры забітай 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку распавялі, як з іх здзекаваліся маці і яе сужыцель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930