Знайсці
13.12.2018 / 14:284РусŁacБел

У Мінску адмянілі канцэрт расійскага гурта IC3PEAK. Арганізатары лічаць, што за палітыку

Выступ у клубе «Бруге» быў запланаваны на вечар 13 снежня. Але арганізатары пацвердзілі — канцэрта не будзе.

Гурт IC3PEAK

Першым пра адмену паведаміў расійскі праваабаронца Павел Чыкаў. Па яго словах, да арганізатараў звярнуліся чыноўнікі аддзела ідэалогіі Мінгарвыканкама.

«За спінамі ідэалагічных работнікаў маячаць зялёныя мундзіры афіцэраў КДБ Беларусі. Атмасфернае пагружэнне ў Савецкі Саюз», — выказаўся ў сваім тэлеграм-канале Чыкаў.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», арганізатары прадалі амаль утрая больш квіткоў, чым указвалася ў заяўцы. Калі пра гэта даведаліся ў аддзеле ідэалогіі, то прадстаўнікам клуба «Бруге» паабяцалі праблемы. Прычым афіцыйных лістоў ніхто не накіроўваў.

У выніку арганізатары вырашылі адмяніць выступ. Прадстаўнікі клуба лічаць, што сапраўдная прычына адмены канцэрта — палітычная.

«Што вельмі дзіўна, бо да беларускай палітыкі IC3PEAK ніякага дачынення не мае», — выказаўся адзін з арганізатараў.

Заўважым, што да творчасці IC3PEAK апошнім часам праяўляюць вялікую цікавасць расейскія чыноўнікі і спецслужбы. Шэраг выступаў у гарадах Расіі быў адменены ці сарваны, у тым ліку і паліцыяй.

IC3PEAK — маладыя электронныя музыканты, якія пачыналі творчасць на замежных мовах. Але апошнія песні гурт запісвае па-руску. І песні, і кліпы дастаткова палітызаваныя і прысвечаныя сітуацыі ў сённяшняй Расіі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930