Знайсці
13.12.2018 / 12:452РусŁacБел

Зіма вяртаецца: на выходных да мінус 12

А на наступным тыдні стане яшчэ халадней.

Фота Сяргея Гудзіліна

Да мінус 12 градусаў чакаецца ў Беларусі ў выходныя, з наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце.

У пятніцу ноччу ў многіх раёнах, а днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да 5 градусаў марозу.

У Мінску будзе да трох градусаў марозу.

У суботу ноччу 2-7 градусаў марозу, ва ўсходніх раёнах да мінус 9. Днём сіноптыкі прагназуюць 0 - мінус 6.

У нядзелю, 16 снежня, ноччу будзе 3-9 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 12. Максімальная тэмпература днём - 1-7 градусаў марозу. У Мінску ноччу да мінус 3, удзень — мінус 3—5 марозу.

У панядзелак цягам дня 4-10 градусаў марозу, па ўсходзе да мінус 11-15, днём у заходніх раёнах краіны тэмпература паветра складзе 0 - мінус 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930