Знайсці
13.12.2018 / 12:263РусŁacБел

Ад 23 снежня да 7 студзеня — Калядныя ялінкі па-беларуску

Выдатны падарунак на зімовыя святы для вашых дзетак — музычныя беларускамоўныя праграмы «Калядныя ялінкі».

Расклад «Калядных ялінак»:

23, 25 снежня, 7 студзеня — для маленькіх гледачоў і іх бацькоў тэатр «Варгін» падрыхтаваў незвычайны інтэрактыўны спектакль па матывах старадаўніх беларускіх батлеечных сюжэтаў, з выкарыстоўваннем танцаў ды гульняў і, канечне ж, жывой традыцыйнай музыкі.

26, 28, 29 снежня — інтэрактыўны спектакль для дзетак ад сямейнага цэнтра «Клевер».

Тэатральная імпрэза «Куды знікла Каляда?». У незвычайнай камедыйнай форме маленькія беларусы і беларусачкі адправяцца ў казачнае падарожжа ды пазнаёмяцца з цікавымі звычаямі іншых краін. Пры канцы імпрэзы ўсіх чакае смачны пачастунак.

30 снежня, 5, 6 студзеня — гульнявая праграма «Чароўныя Калядкі» ад студыі Варгін.

Сустракайце: да вас завіталі сапраўдныя калядоўшчыкі! А з імі Каза, Мядзведзь ды іншыя персанажы традыцыйных беларускіх Каляд. Падчас выступу калектыву можна пачуць старадаўнія спевы ды музыку, узяць удзел у гульнях, патанчыць. Кожны ўдзельнік зможа зрабіць сваю асабістую калядную зорачку ды атрымаць сувенір.

«Калядныя ялінкі» па-беларуску пройдуць на пляцоўцы «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Збор гасцей: 12:00.

Замовіць квіткі можна па тэлефонах:

+375 25 996 93 76

+375 44 769 63 94 

Таксама квіткі можна набыць анлайн або на Арт Сядзібе (Машэрава, 18).

Цана квіткоў — для дзетак 15 рублёў (за другое (і наступныя) дзіця 10 рублёў); для дарослых - 5 рублёў.

У цану квітка ўваходзіць падарунак для дзіцяці. 

Працягласць мерапрыемстваў: 60—90 хвілін.

Прыходзьце і прыводзьце дзетак у святочных строях. За самыя арыгінальныя і цікавыя строі прадугледжаныя падарункі ад «Арт Сядзібы».

Падрабязная інфармацыя: +375 (25) 996-93-76;

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера