Знайсці
13.12.2018 / 12:056РусŁacБел

На плошчы Незалежнасці міліцэйскае аўто рэзка спынілася, прапускаючы картэж. Ледзь не адбылася аварыя ВІДЭА

Пра гэта піша awb.by.

На YouTube карыстальнік пад нікам Dm By размясціў цікавае відэа. На ім аўтамабіль, які, мяркуючы па афарбоўцы, належыць Дэпартаменту аховы, рухаецца ў раёне плошчы Незалежнасці ў напрамку вуліцы Маскоўскай і досыць імкліва спыняецца ў сваёй паласе.

Мяркуючы па тым, што Peugeot 406, які рухаўся за ім, адразу рэзка перастроіўся ў суседнюю паласу, а мікрааўтобус праз некалькі секунд наогул затармазіў ўжо на сустрэчнай паласе, такі манеўр машыны МУС стаў нечаканасцю для аўтамабілістаў. Як відаць на кадрах, маячкі сіняга колеру на аўтамабілі не ўключалі.

Аказалася, што справа ад Дома ўрада ў суправаджэнні машыны спецпадраздзялення ДПС «Страла» выязджаў картэж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930