Знайсці
13.12.2018 / 11:08РусŁacБел

У Полацку адкрываецца выстава да юбілею самага старажытнага часопіса Беларусі

Ён выйшаў 200 гадоў таму.

13 снежня ў Навуковай бібліятэцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрываецца выстава, прымеркаванай да 200-годдзя самага старажытнага часопіса, выдадзенага на тэрыторыі сучаснай Беларусі — «Полацкага штомесячніка» («Miesięcznika Połockiego»). Яго ў 1818—1820 гадах выдавалі манахі і выкладчыкі знакамітай Полацкай езуіцкай акадэміі, паведамляе Звязда.

— Часопіс быў заснаваны філосафам і выкладчыкам акадэміі Вінцэнціем Бучынскім з ініцыятывы рэктара акадэміі Раймунда Бжазоўскага. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін. На працягу 1818 года выйшла 12 нумароў штомесячніка. Апошнія два нумары з’явіліся ў 1820 годзе напярэдадні закрыцця акадэміі і выгнання езуітаў з краіны, — расказалі арганізатары.

Адмыслова да гэтай выставы Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала тры асобнікі ўнікальнага выдання. Удзел у адкрыцці выставы і навуковай канферэнцыі, прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, прыме намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. «Для нас вялікі гонар захоўваць кніжную спадчыну Беларусі і рабіць яе даступнай не толькі для нашых чытачоў і наведвальнікаў у Мінску, але праз такія мерапрыемствы прадстаўляць яе ўсім грамадзянам краіны і замежжа», — паведаміў Алесь Суша.

Выстава будзе працаваць з 13 па 20 снежня ў будынку колішняй Полацкай езуіцкай акадэміі (сёння — корпус Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта). Адкрыццё адбудзецца сёня а 15-й гадзіне па адрасе Полацк, вул. Стралецкая, 4, Корпус А, аўд. 110.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930