Знайсці
13.12.2018 / 08:52РусŁacБел

БАТЭ сёння гуляе самы важны матч года. Гэтым разам дакладна

Гэта можа быць апошняя гульня для Аляксандра Глеба, фота fcbate.by

Сёння ў матчы апошняга туру групавога турніру Лігі Еўропы БАТЭ згуляе ў Салоніках з ПАОКам. Пачатак у 20:55 (трансляцыя на «Беларусь-5» і ў інтэрнэце).

Чэлсі — 15, БАТЭ — 6, Відзі — 6, ПАОК — 3.

Каб выйсці ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ трэба перамагчы. Або згуляць унічыю, але каб венгерскі «Відзі» не здолеў перамагчы нематываваны «Чэлсі».

Пры роўнасці балаў паміж БАТЭ і «Відзі» ў наступны этап выйдзе беларускі клуб: у яго дзве перамогі ў матчах з «Відзі».

Што праўда, два месяцы таму, 4 кастрычніка, БАТЭ ў Барысаве разгромна прайграў ПАОКу з лікам 1:4. Але пасля гэтага грэкі двойчы прайгралі венграм.

Букмекеры ацэньваюць шанцы грэкаў, як 1,60 (яны бясспрэчныя фаварыты), на нічыю даюць каэфіцыент 3,60, на перамогу беларусаў — 6,50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930