Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2018 / 22:28 6

«Гэта чарвяк?» — вяскоўцы каштуюць мідыі, васьміногаў ды сыр з цвіллю ВІДЭА

У праграме «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» — незвычайны эксперымент: жыхары вёскі першы раз у жыцці спрабуюць на смак гарадскія дэлікатэсы.

Калі ў мінулых выданнях «Вяскоўцаў» розныя выпрабаванні зведваў вядоўца Віктар Шукеловіч, то цяпер адмысловы чэлендж быў зладжаны для герояў праграмы. Жыхары беларускага паселішча мусілі прадэгуставаць ласункі, якія трапілі на іхны стол з гораду. Што найбольш спадабалася вяскоўцам, а што яны зусім адмовіліся есці? Што назвалі «салам ад марской свінні», а што — «электрычным скатам»? Што нагадала ім жабу, п’яўку ды вужа?

У сваю чаргу,Віктар Шукеловіч здымаў пробу з вясковай ежы ў іншым кутку Беларусі. У таварыстве Яніны Карлаўны з Глыбоччыны, якая стала своеасаблівай сувядоўцай праграмы, Віктар умінаў хрушчы, дранікі з тварагом ды варэнне, у якое дадалі моркву.

Шчырыя і вясёлыя людзі без ценю штучасці — гэта тое, што робіць праграму «Вяскоўцы» незабыўнай.

belsat.eu

0
Serg / адказаць
13.12.2018 / 10:34
Малайцы, выдатна!!!
0
Таццяна / адказаць
13.12.2018 / 12:58
Але адразу чуваць дзе беларусы, а дзе заходнія палешукі! Вельмі прыемна.
0
Таццяна / адказаць
13.12.2018 / 13:43
Чаму не напісалі дзе жывуць "дэгустатары"? Зразумела, што на Заходнім Палессі, але які раён? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31