Знайсці
12.12.2018 / 22:1210РусŁacБел

Расійскім чыноўнікам забаранілі карыстацца шрыфтамі Times New Roman, Courier New і Arial

Праваўладальнік Times New Roman і іншых папулярных шрыфтоў, якія выкарыстоўваюцца пры наборы на камп'ютары, забараніў іх выкарыстанне ў расійскіх дзяржаўных установах, паведамляе CNews.

Шрыфты могуць выкарыстоўвацца на асобным ПК або для друку дакументаў, але іх нельга перадаваць з камп'ютара на камп'ютар, а таксама выкарыстоўваць для стварэння электронных дакументаў або праграмных прадуктаў.

Кампанія Monotype Imaging, якой належаць правы на шрыфты Times New Roman, Arial, Courier New і іншыя, адмовілася даць ліцэнзіі на іх выкарыстанне ў расійскім ПЗ. У якасці прычыны кампанія назвала санкцыі, уведзеныя ЗША супраць Расіі.

Расійскім чыноўнікам прапануецца вырашыць праблему, перайшоўшы на расійскае праграмнае забеспячэнне. Пры гэтым рэкамендуецца змяніць і АС, і пакет офісных праграм. Чыноўнікам раяць ужываць замест шрыфтоў Monotype Imaging расійскія шрыфты ці замежныя, але якія распаўсюджваюцца па адкрытай ліцэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930