Знайсці
12.12.2018 / 19:43РусŁacБел

Прыдумляў легенды пра бацьку ў Нарвегіі і хворую маці: ураджэнец Вілейкі вымантачыў у знаёмых 56 тысяч

28-гадовы ўраджэнец Вілейкі з верасня 2017 года па верасень 2018-га вымантачыў у 11 чалавек 56 тысяч рублёў. Паводле следства, мужчына распрацоўваў шматлікія легенды і падманваў сваіх знаёмых. Выдуманыя гісторыі, у тым ліку, былі пра бацьку, які нібыта валодае бізнесам у Нарвегіі, у некаторых з іх гаворка ішла пра цяжка хворую маці.

Так, у адным з выпадкаў абвінавачваны атрымаў ад знаёмага 300 даляраў нібыта пад афармленне неабходных дакументаў для працаўладкавання ў фірму яго бацькі ў Нарвегію, дзе пацярпелы змог бы атрымліваць вялікі заробак. Мужчына неаднаразова браў грошы ў знаёмых пад маркай дапамогі ў куплі аўтамабіля і нерухомасці.

Ахвярамі станавіліся таксама і жанчыны, з якімі ён знаёміўся ў інтэрнэце і пачынаў блізкія адносіны. Карыстаючыся іх даверам, ён браў грошы нібыта для аплаты стаматалагічных паслуг, замены пасведчання кіроўцы, куплі жылля і аўтамабіляў. Адна з пацярпелых увогуле здавала ў ламбард ювелірныя вырабы, якія мужчына абяцаў пазней выкупіць.

Следчы камітэт

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера