Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2018 / 19:09 6

«Інтэрнэт замяніў Бога-суддзю»

Журналіст Дзмітрый Гурневіч піша ў сваім фэйсбуку.

Прачытаў сёння ў «Выборчай» архіцікавае інтэрвію з іспанскім пісьменнікам, якога называюць адным з самых сур’ёзных кандыдатаў на Нобеля — Хавіерам Марыясам. Былы выкладчык Оксфарду, які пераклаў на іспанскую Апдэйка, Конрада, Набокава, Стывэнсана, і лічыцца адным з самых крутых інтэлектуалаў у Іспаніі. І там такая бязлітасная ацэнка нашых часоў, якая не адпускае мяне паўдня.

«Сучасны чалавек гаворыць без перапынку і без забыцця. Кожнае слова яму здаецца важным, і няма значэння, сказаў ён гэта ў кавярні, па тэлефоне, у інтэрнэце. Яму здаецца, што кожнае ягонае слова адразу ж робіцца абавязковым меркаваннем, з якім павінен лічыцца ўвесь свет. Мы дажылі да часоў, калі ўсе аргументуюць, дыскутуюць, адчуваюць сябе беспакарана ў сваім невуцтве. Ці здзіўляе кагосьці, калі сёння нехта кажа: «Сонца ўзыходзіць на ўсходзе», а другі чалавек без сораму адказвае: «Ну, што ж, гэта тваё меркаванне». Мне ўжо ня смешна.

Сёння людзі нарцыстычныя, як ніколі. Людзі сталі з усяго здзекавацца і насміхацца, яны думаюць, што ўсё могуць сказаць, кожнага абпляваць, інсінуаваць, абвінавачваць іншых без фактаў, грунтуючыся на домыслах, гіпотэзах, злосці. Яны гэта робяць, бо не нясуць ніякага пакарання. Агіда замяніла прыстойнасць.

Гады таму я размаўляў пра гэта з Умбэрта Эка, пра ролю, якую пачалі адыгрываць у нашым жыцці СМІ, найперш Інтэрнэт. Я сказаў яму, што на нашых вачах адбываецца сапраўдны пераварот. У заходняй цывілізацыі, якую мы таксама называем хрысціянскай, шмат стагоддзяў людзі былі перакананы, што за імі бесперапынна нехта сочыць, нехта ацэньвае іх жыццё.

— Бог? — пытаецца журналіст.

— Бог. Сведка і суддзя адначасова. Гэта з аднаго боку страшна, а з іншага камфортна. Існавала сістэма правоў, загадаў, запаведзяў, людзі мелі ўражанне, што тое, што і як яны робяць, мае значэнне. А сёння? Усё больш людзей ня верыць у Бога, адкідае рэлігію. Але гэта ня значыць, што ім не патрэбныя сведкі, што яны ня хочуць, каб за імі назіралі і ацэньвалі. Гэты недахоп запоўнілі медыі. Інтэрнэт замяніў Бога-суддзю. Менавіта таму людзі паказваюць нават найменш важныя факты са свайго жыцця ў сеціве, запаўняць Інтэрнэт здымкамі і споведзямі. Ім патрэбная ацэнка.

— А што вам на гэта сказаў Эка?

— Ён пагадзіўся.

Дзмітрый Гурневіч, facebook.com.

9
хамса / адказаць
12.12.2018 / 20:25
>Сонца штодня вандруе па далягляду, да прыкладу , 
шта!? у вас па-прэжняму Сонца ходзіць вакол Зямлі? ооо.. саромеюся спытаць.. а што вы рабілі ў школе столькі год?
2
Pauliuk / адказаць
13.12.2018 / 08:43
Інтэрнэт паступова замяняе не толькі адносіны з Богам, але і адносіны паміж людзьмі. Адпаведна нівелюецца галоўны закон - любі Госпада і бліжняга. Уся гэтая любоў паступова зводзіцца да імітацыі, праз што губляецца праўда...
0
Анна / адказаць
17.12.2018 / 05:10
А что есть интернет - это и есть люди,и клиповые тенденции ими создаваемые! Вот люди и поклоняются идеям,а не Богу.Потому что идеи создаваемые людьми быстрее ведут к нужным результатам,даже если они не полезны им.. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30