Знайсці
12.12.2018 / 17:398РусŁacБел

«Я ўся ў крыві! Ён з сякерай ірвецца ў ванную!» У судзе агучылі расшыфроўку званка ў міліцыю забітых у Бабруйску дзяўчат

У Бабруйску працягваецца суд над абвінавачаным у падвойным забойстве. На лаве падсудных — 36-гадовы беспрацоўны бабруйчанін. 20 ліпеня 2018 года ў ваннай яго кватэры знайшлі целы дзвюх дзяўчат са слядамі гвалтоўнай смерці.

Чытайце таксама:

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

Падазраваны ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын у Бабруйску — хто ён. ФОТЫ

Дзяўчат у Бабруйску забілі нажом і малатком — сталі вядомыя падрабязнасці лютага забойства

У міліцыю патэлефанавала дзяўчына і стала клікаць на дапамогу. Яна распавяла, што разам з сяброўкай зачынілася ў ванным пакоі чужой кватэры, а іх новы знаёмы спрабуе выбіць дзверы.

З размовы супрацоўнікі праваахоўных органаў зразумелі толькі тое, што дзяўчына знаходзіцца на вуліцы Лынькова і ёй пагражае небяспека.

У судзе гучаў запіс з перадсмяротнымі словамі і крыкам загінулых дзяўчат, піша bobr.by.

Голас Крысціны, дзяўчына крычыць, плача.

Крысціна: «Я не ведаю … Лынькова … знайдзіце па адрасе … заб'е!»

Дзяжурны: «Што ў вас там робіцца?»

Крысціна: «Б'е!.. Мы ў ваннай зачыніліся…»

Дзяжурны: «Які адрас?»

Крысціна: «Не ведаю, знайдзіце па тэлефоне!..»

Дзяжурны: «Вы з мабільнага тэлефануеце? Са свайго?»

Крысціна: «Так, глядзіце! Я на трубцы вішу. Ён з сякерай ірвецца ў ванную! Мы зачыніліся…»

Дзяжурны: «Як мне адрас дазнацца? З кім вы там знаходзіцеся?»

Крысціна: «Удваіх з дзяўчынкай»

Дзяжурны: «Дзяўчынка ведае адрас?»

Крысціна: «Не. Гэта яго сяброўка. Лынькова… Ён зачыніў усе дзверы, стукае сякерай».

Дзяжурны: «Як яго прозвішча?»

Крысціна: «Божа мой, ён разнясе!»

Дзяжурны: «Які дом, дзевяці-, пяціпавярховы?»

Крысціна: «Пяціпавярховы… Дзевяціпавярховы!»

Дзяжурны: «Дом гэты дзе, у пачатку, канцы, сярэдзіне Лынькова?»

Крысціна: «У сярэдзіне. Я ўся ў крыві!..»

Дзяжурны: «Ён вам прычыніў чымсьці цялесныя пашкоджанні, адкуль кроў?»

Крысціна: «Вядома! Так так!..»

Дзяжурны: «Ён вас збіў ці што?»

Трубку бярэ Алеся: «Так, слухайце, малады чалавек, ён нас сустрэў… з сякерай…»

Раптам нешта адбываецца і на аўдыязапісе можна пачуць крыкі.

Званок перарываецца.

Канец запісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930