Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2018 / 17:24 8

Нязыгар: Лукашэнка выпрошваў сустрэчу з Меркель, каб Германія абараніла Беларусь ад Расіі

Расійскі тэлеграм-канал «Нязыгар» пасля пэўнага перапынку зноў вярнуўся да тэмы Беларусі і яе кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

Павялічыць выяву

Ангела Меркель і Аляксандр Лукашэнка.

Прычынай стала перапалка між Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады у Санкт-Пецярбурзе. Нязгоду Лукашэнкі з Пуціным канал назваў «публічным выпадам».

«Пасля гэтага з беларускімі перамоўшчыкамі ніхто не хоча нічога рашаць. Трэба прызнаць, што на беларускім кірунку Расіі не хапала такога перамоўшчыка, як Дзмітрый Козак. Не выпадкова, што Мінск і сам Лукашэнка яго моцна баяцца, бо ў Козака хватка бульдога», — адзначае крыніца.

За дзень да гэтага Козак не прыняў у сябе беларускую дэлегацыю, якая хацела атрымаць кампенсацыі за газавы манеўр Расіі і зніжак на энерганосьбіты.

«Заўтра плануецца, што Мядзведзеў падпіша доўгачаканы дакумент аб узаемным прызнанні візаў», — адказвае «Нязыгар».

Напрыканцы яны адзначылі нядаўнюю сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з паслом Германіі ў Беларусі. «Дайшла інфармацыя, што ён прасіў абароны ў нямецкага пасла. Ледзьве не на каленях выпрошваў сустрэчу з Меркель. Пасол ужо перадаў просьбу ў Берлін», — адзначае канал.

«Нязыгар» часта публікуе абсалютнае трызненне па беларускай тэматыцы. Тэлеграм-канал належыць генеральнаму дырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву.

ЗП

6
Ян Севярын Бакей / адказаць
12.12.2018 / 19:11
"не прыняў дэлегацыю " - гэта не "хватка бульдога", а звычайнае хамства...што ж, якая краіна - такія і перамоўшчыкі ,дыпламаты ды топ-мэнэджэры...
2
Звыклы беларус / адказаць
12.12.2018 / 20:48
У расейскай дыпламатыі афіцыйны тэрмін - международные сношенія - г.зн. Ці расейцы сношают, ці іх - па іншаму яны не навучаны ...
1
Serg / адказаць
13.12.2018 / 07:41
Брехня!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31