Знайсці
12.12.2018 / 15:53РусŁacБел

У Мінску маладая дырэктарка фірмы абакрала 90-гадовую жанчыну ды яшчэ прадала ёй непатрэбны прыбор

3 снежня ў міліцыю звярнулася 90-гадовая жанчына і паведаміла аб крадзяжы 125 рублёў, паведамляе guvd.gov.by

На месцы злачынства следчыя знайшлі сляды рук. У праваахоўнікаў меліся версіі аб падазраванай асобе, а канфіскаваныя і правераныя экспертамі сляды толькі іх пацвердзілі.

Неўзабаве затрымалі падазраваную ў крадзяжы мінчанку, 1990 года нараджэння. Яна з'яўляецца дырэктарам адной з фірмаў.

Пад падставай продажу прылады для адсочвання ўцечкі газу яна зайшла ў кватэру старой жанчыны і выкрала ў яе кашалёк з 125 рублямі, а яшчэ атрымала ад яе грошы за прададзены прыбор.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера