Знайсці
12.12.2018 / 14:414РусŁacБел

Трамп паабяцаў выгнаць «Ісламскую дзяржаву» з Сірыі за 30 дзён

flickr.com

Члены тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» будуць выбітыя з акупаваных імі тэрыторый за месяц. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, перадае Yeni Safak.

Паводле яго слоў, Вашынгтон прарабіў вельмі сур'ёзную працу, змагаючыся з тэрарыстамі ІД на сірыйскай і іракскай тэрыторыях. «Цяпер іх ужо вельмі мала ў гэтым рэгіёне. За наступныя 30 дзён не застанецца ніводнага з іх», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Такі каментар Трамп зрабіў, падпісваючы законапраект аб аказанні дапамогі ахвярам генацыду ў Сірыі і Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930