Знайсці
12.12.2018 / 14:31РусŁacБел

У Гродне зноў увялі каранцін з-за шалёнай коткі. Пяты з пачатку года

У Гродне каранцін абвешчаны на вул. Аксамітнай з-за вулічнай коткі, што захварэла на шаленства, піша БелТА.

Па дапамогу звярнулася жанчына, якая вырашыла пакарміць жывёлінку. У нейкі момант гарадзенка заўважыла, што жывёла дзіўна паводзіць сябе. Даследаванне паказала, што котка хворая на шаленства. Цяпер у ачагу праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавая вакцынацыя, а жанчына праходзіць курс вакцынацыі ў адной з клінік горада.

Вядзецца адлоў бяздомных жывёл. Выяўляюцца непрышчэпленыя хатнія гадаванцы - за падобнае парушэнне ўладальніку пагражае штраф.

Гэта ўжо пяты па ліку выпадак шаленства жывёл у Гродна з пачатку года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера