Знайсці
12.12.2018 / 14:232РусŁacБел

8-класніца ў Гомелі выкінулася з 7 паверха і выжыла

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, школьніца спрабавала здзейсніць суіцыд пасля сваркі з мамай, піша kp.by.

На днях у Гомелі 13-гадовая дзяўчына выпала з акна 7-га паверха сваёй кватэры, але засталася жывая. Школьніцу шпіталізавалі ў рэанімацыю. У бальніцы не раскрываюць звесткі пра сённяшні стан здароўя дзяўчыны. У яе школе і аддзеле адукацыі, спорту і турызму Адміністрацыі Чыгуначнага раёна наадрэз адмаўляюцца каментаваць інцыдэнт. У абодвух выпадках у адказ на пытанні кінулі слухаўку.

Як распавялі «КП» знаёмыя дзяўчыны, яна спрабавала здзейсніць самагубства:

- Пасварылася з мамай, напісала перадсмяротную запіску для яе і лепшай сяброўкі. Мама сышла, а яна выпіла і саскочыла. Кажуць, ёй вельмі пашанцавала: косткі амаль цэлыя. Прыйшла ў прытомнасць, жыць будзе.

Павел Міцкевіч, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера