Знайсці
12.12.2018 / 13:25РусŁacБел

Форвард, які бліскаў за «Крумкачоў», будзе гуляць у клубе суперлігі Грэцыі

football.by

Форвард «Слуцка» Яўген Шыкаўка пераходзіць у грэчаскую «Ларысу», піша Беларускі футбол.

Чакаецца, што ён прыбудзе ў Грэцыю на наступным тыдні для падпісання кантракту і будзе прытрымлівацца графіку міні-падрыхтоўкі, каб цалкам быць гатовым да першай афіцыйнай гульні ў 2019 годзе.

Шыкаўка гуляў за мінорныя «Полацк» і «Слонім», затым чатыры сезоны (2014—2017) правёў за «Крумкачоў», у 82 гульнях забіўшы 24 мячы. Два гады бараніў колеры «Слуцка», забіўшы ў 43 матчах 14 галоў.

«Ларыса» ў чэмпіянаце Грэцыі ідзе на 11-м месцы. У мінулым сезоне клуб фінішаваў 12-м.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера