Знайсці
12.12.2018 / 12:414РусŁacБел

На вуліцах Мінска заўважаны электробус у новым дызайне ФОТА

На мінулым тыдні ў раёне Лошыцкага парку электробус «Белкамунмаш» у новым дызайне праходзіў абкатку, піша tut.by.

Фота: Дзяніс Ясюнас.

Дзяніс Ясюнас распавёў, што 7 снежня новы электробус «Белкамунмаш» праходзіў абкатку па маршруце 59эл каля Чэрвенскага рынку.

— Электробус ехаў з Лошыцы ў цэнтр Мінска па вуліцы Маякоўскага. Адзін электробус ужо ездзіў па маршруце 59эл. А гэта другі, ён быў на абкатцы, — напісаў Дзяніс.

«Белкамунмаш» паставіць для патрэб сталіцы 60 электробусаў у новым дызайне, з іх 17 — да канца 2018 года, астатнія — да мая 2019-га.

А так выглядае электробус узору 2017 года. Аляксей Суднік, TUT.BY

Адзін электробус у пераліку каштуе каля 475 тысяч даляраў. Выходзіць, што за 60 штук горад заплаціць каля 28,5 млн даляраў.

Першыя электробусы з'явіліся ў Мінску ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930