Знайсці
12.12.2018 / 11:552РусŁacБел

Кансерватары ў Брытаніі ініцыявалі вотум недаверу прэм'ерцы Мэй. У адстаўку могуць адправіць ужо сёння

Wikimedia Commons

Праціўнікі прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй у шэрагах яе Кансерватыўнай партыі сабралі 48 пісьмовых заяў, неабходныя для таго, каб ініцыяваць галасаванне па вотуме недаверу лідарцы партыі, піша Бі-бі-сі

Дэпутаты Палаты абшчын ад Кансэрватыўнай партыі прагаласуюць па гэтым пытанні паміж 18:00 і 20:00 па Грынвічы (21:00—23:00 па Мінску). У выпадку, калі простая большасць членаў фракцыі выкажацца супраць Мэй, яна павінна будзе пакінуць пасаду лідара партыі і прэм'ер-міністра.

Галасаванне з нагоды вотуму недаверу стала магчымым пасля таго, як 48 парламентарыяў-кансерватараў (15% ад цяперашняга ліку дэпутатаў) напісалі лісты, у якіх заявілі, што больш не давяраюць партыйнаму лідару.

Тэрэза Мэй, якая заняла пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі неўзабаве пасля таго, як краіна прагаласавала за выхад са складу ЕС ў 2016 годзе сутыкнулася з рэзкай унутрыпартыйнай крытыкай прапанаванага ёй пагаднення аб умовах выхаду з ЕС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера