Знайсці
11.12.2018 / 18:347РусŁacБел

Стала вядома, чаму пабіліся студэнты мінскага каледжа і як на гэта адрэагавала адміністрацыя

10 снежня двое студэнтаў мінскага Каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пабіліся пасля заняткаў, ды так, што адзін пасля ляжаў у брудзе без прытомнасці і яго курчыла.

Але ж прэтэнзій пацярпелы не мае. Прычыны бойкі ён таксама не агучыў.

Затое іх агучыў «Нашай Ніве» іншы студэнт, той, які апублікаваў відэа і тым самым вынес канфлікт на публіку.

Адбылося ўсё праз дзяўчыну, распавёў студэнт. Маўляў, Дзмітрый (пацярпелы) заступіўся за свайго сябра. Да дзяўчыны сябра заляцаўся іншы студэнт, Кірыл. Той Кірыл нібыта ўдарыў спачатку хлопца дзяўчыны, а пасля атрымаў сваё і Дзмітрый.

Цяпер, кажа суразмоўца «Нашай Нівы», яго выклікаюць да адміністрацыі і высвятляюць, адкуль узялося відэа. Студэнт сцвярджае, што адміністрацыя хацела максімальна замяць выпадак і цяпер просіць студэнтаў нічога не казаць нават міліцыянтам і следчым.

«Я ішоў у каледж і мне студэнты казалі: маўляў, «цябе шукае і завуч, і дырэктар, і псіхолаг, табе п***да», — кажа хлопец. — А ў адміністрацыі мне сказалі, што я нанёс удар па рэпутацыі каледжа». 

Тая бойка была не першай, запэўнівае хлопец.

«Студэнт, які збіваў, не першы раз такое робіць. Гэта другі выпадак за 4 месяцы, якія ён вучыцца ў каледжы. Ён сірата і жыве ў інтэрнаце. Там ён і пабіўся з суседзямі», — распавёў студэнт. 

Хлопец нават запісаў відэаролік, прысвечаны гісторыі з бойкай у каледжы. 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930