Знайсці
11.12.2018 / 15:081РусŁacБел

У Арменіі па падазрэнні ў забойстве затрымалі расійскага вайскоўца

У армянскім Гюмры затрыманы вайсковец расійскай ваеннай базы. Ён падазраецца ў забойстве мясцовай жыхаркі, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе Генпракуратуры Арменіі.

Іншых падрабязнасцей у ведамстве не распавялі.

Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што 3 снежня ў Гюмры ад збіцця памерла 57-гадовая жанчына, якая працавала дворнікам. Па факце яе забойства была заведзена крымінальная справа.

У Гюмры базуецца 102-я расійская вайсковая база.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера