Знайсці
11.12.2018 / 12:207РусŁacБел

Лукашэнка — нямецкаму паслу: Вы плот пабудавалі і нікога да яго не падпускаеце. Горш чым у Трампа з Мексікай

Мы ніколі не будзем праблемай для Еўрапейскага саюза, у тым ліку і для Нямеччыны, кажа кіраўнік краіны.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з паслом Нямеччыны Петэрам Дэтмарам, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь можа пайсці насустрач у пэўных пытаннях, але не ва ўсіх.

«Адзінае хачу сказаць, каб Нямеччына — хоць немцы гэта разумеюць — ніколі не ставіла нас перад выбарам. Вось амерыканцы гэта зразумелі. Размаўляў нядаўна з памочнікам дзяржсакратара, і ён мне проста сказаў: «Мы не хочам ставіць Беларусь перад выбарам: вы з Усходам ці вы з Захадам». Мы там, дзе мы ёсць. Госпадам Богам гэта вызначана, і штурхаць нас туды-сюды не трэба. Мы зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, інтарэсаў нашых суседзяў будзем будаваць нашу мірную палітыку. Мы ніколі не станем ачагом напружанасці ў Еўропе», — заявіў ён.

«Нам больш ніякіх войнаў не трэба. Напэўна, таму Нямеччына імкнецца ў любым пункце паспрабаваць урэгуляваць нейкія канфлікты мірным шляхам. Мы таксама гэтага хочам. Таму мы ніколі не будзем праблемай для Еўрапейскага саюза, у тым ліку і для Нямеччыны.

Таго ж самага мы хацелі б і ад Нямеччыны: мы хочам, каб Нямеччына, разумеючы нас, рабіла пэўныя крокі насустрач», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка ўказаў на праблемы ў гандлёвых адносінах паміж краінамі:

«Вы плот пабудавалі і нават да плота нікога не падпускаеце. Горш чым у Трампа з Мексікай сцяна пабудаваная, толькі яна нябачная, эканамічная. Таму мы хацелі б нарэшце зняць гэты плот. Калі Еўрапейскі саюз такі прыхільнік рынкавай эканомікі, чаго тады агароджвацца?»

Лукашэнка расказаў, чаго б ён хацеў ад Нямеччыны і Еўрасаюза

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930