Знайсці
11.12.2018 / 11:504РусŁacБел

Забойцу міліцыянта з-пад Івацэвічаў не пакараюць: ён пакутуе на псіхічнае захворванне

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці завершыла расследаванне крымінальнай справы аб забойстве і замаху на забойства участковых, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Дзмітрый Іванюк.

Пад Івацэвічамі вясковец адстрэльваўся ад міліцыі: адзін участковы забіты, другі ў рэанімацыі

Застрэлены міліцыянт апынуўся ў «чужой» вёсцы, бо там не было свайго ўчастковага 

Трагедыя, нагадаем, адбылася 17 жніўня ў вёсцы Бабровічы. У гэты дзень 57-гадовы вясковец адкрыў стральбу з агнястрэльнай зброі па участковых, якія праводзілі планавую праверку захоўвання зброі. У выніку адзін з міліцыянтаў (42-гадовы ўчастковы) быў смяротна паранены, а яго малодшы калега атрымаў сур'ёзныя траўмы. Вядома, што вясковец ад 1987 года быў зарэгістраваны паляўнічым, меў дазвол на захоўванне і нашэнне агнястрэльнай зброі.

«Комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што абвінавачаны пакутаваў у момант здзяйснення злачынства і пакутуе зараз на псіхічнае расстройства. Таму канчатковае абвінавачанне мужчыну не выстаўлялася», — растлумачыў Дзмітрый Іванюк.

Ён таксама адзначыў, што раней з'явіліся чуткі наконт браканьерства міліцыянта, ганенні абвінавачанага міліцыяй. «Гэтая інфармацыя была праверана, аднак свайго аб'ектыўнага пацверджання не знайшла», - падкрэсліў Дзмітрый Іванюк.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд, які разгледзіць пытанне аб ужыванні да мужчыны прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930